Шыфр
112Е000002_18
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. 17 Верасня, 5
Датаванне
п. ХХ ст.
Апісанне
Двухпавярховы мураваны будынак мае складаную форму і сіметрычны фасад, накрыты двухсхільным дахам, падмурак бутавы. Архітэктура дома без элементаў дэкора.
Будынак № 5 пабудаваны да Першай сусветнай вайны. Першапачаткова аднапавярховы будынак быў пабудаваны з мансардай, якая мела плошчу 21 кв.м. Ванн і туалетаў не было. Ацяпленне будынка ажыццяўлялася праз 6 мураваных абліцаваных паліванай кафляй пячэй аж да 1970 года.
У 1980 годзе пасля рэканструкцыі і ўнутранай перапланіроўкі ў будынку было дэмантавана пячное абсталяванне і зроблена цэнтральнае ацяпленне, праведзены газ і вадаправод. Кожная кватэра была абсталявана асобным санвузлом і ваннай.