зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_180

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. Савецкая, 65

Датаванне

кан. XIX- пач. XX ст.

Апісанне

Будынак уяўляе сабой двухпавярховы Г-падобны ў плане аб’ём з двухсхільным дахам. 

Першапачатковыя ўладальнікі гістарычнай парцэлы №15-6, на якой знаходзіцца сённяшні будынак па Савецкай, 65 не высветлены. Невядома хто пабудаваў будынак і прозвішча архітэктара. Па дакументам Брэсцкага абласнога архіва вядома, што ў другой палове XIX стагоддзя парцэла была забудавана. Магчыма, што на гэтым участку стаяў драўляны дом, які згарэў пры травеньскім пажары 1895 года. Дасканала вядома, што да Першай сусветнай вайны парцэла з існуючым каменным двухпавярховым домам належыла Мошке Гольдману. На першым паверсе змяшчалася бакалейная і гастранамічная крама Берзона I. i мануфактурная Наймарка О. Пад час знішчэння горада расійскім войскам пры адступленні ў жніўні 1915 г. будынак ацалеў. Пасля Першай сусветнай вайны гаспадыня парцэлы - Літвінска Этла робіць рэканструкцыю аконных праёмаў. Праект быў распрацаваны вядомым брэсцкім архітэктарам Мікалаем Сінкевічам і зацвержаны Магістратам Брэста-над-Бугам 23 лістапада 1932 года.