зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_181

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. Савецкая, 66

Датаванне

1925 г.

Апісанне

Будынак уяўляе сабой двухпавярховы прамавугольны ў плане аб’ём са схільным дахам. Першапачатковыя ўладальнікі гістарычнай парцэлы №11-12, на якой знаходзіцца будынак па Савецкай, 66 не высветлены. Па дакументам Брэсцкага абласнога архіва вядома, што ў другой палове XIX стагоддзя парцэла была забудавана. Да 1910 года ўчастак існаваў у якасці “двухполага пустапарожняга плаца”, якія належалі мяшчанам Гент Ханавічу, Янкелю, Абраму і Двойры Барухавічам-Сухарэўскім. Яны пабудавалі на участку №11-12 тры мураваныя будынкі. Вядома, што будынак (сёння Савецкая, 66) у 1913 годзе належыў Таўбе і Рафаэлу Сарверам. Усе будынкі былі ўзарваны пры адступленні рускімі войскамі. Пасля Першай сусветнай вайны гаспадыня парцэлы - Таўба Сарвер будуе на сваім участку двухпавярховы жылы дом з крамай на першым паверсе. Праект быў распрацаваны вядомым брэсцкім архітэктарам Мікалаем Сінкевічам у 1923 годзе. Будынак быў афіцыяльна ўведзены ў эксплуатацыю ў 1925 годзе. Пасля 1939 года i да канца XX ст. будынак выкарыстоўваўся выключна пад жыллё.