Шыфр
112Е000002_182
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. Савецкая, 69
Датаванне
1915 г.
Стыль
Позні класіцызм
Апісанне
Гісторыка-культурная каштоўнасць уяўляе сабой двухпавярховы, прамавугольны ў плане аб’ём накрыты двухсхільным дахам, прыбудаванай Г-падобна ў плане аднапавярховай афіцынай.
Згодна з дакументамі Магістрата Брэста-над-Бугам парцэлу с “szczątkami murów” у 1919 годзе набыў Рахмел Глейзар. Па яго сведчанню ў 1921 годзе ён адбудаваў першы паверх, а ў 1922 - другі. Будынак быў заселены ў 1923 годзе. У 1928 годзе быў распрацаваны праект рэканструкцыі праёмаў першага паверху. Крайнія праёмы рэканструяваны пад вітражныя. У 1940 годзе будынак нацыялізаваны і прыстасаваны выключна пад жыллё. У канцы XX ст. будынак выведзены з жылога фонду і рэканструяваны пад адміністрацыйны.