зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_184

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. Савецкая, 72

Датаванне

1895

Апісанне

Будынак пабудаваны пасля спусташальнага пажару, які адбыўся ў Брэст-Літоўску 4 траўня 1895 г. Ужо 1 ліпеня 1895 г. ўладальнік участка 11-13 Пак Хаім Лейбавіч зацвердзіў у Гарадской Управе праект новага дома (імя архітэктара на праекце не чытальнае). У жніўні 1915 г., пры адступленнні, расійскія войскі спальваюць Брэст-Літоўск. Сярод нешматлікіх будынкаў, якім пашанцавала ацалець (хаця і значна пашкоджаны), быў і дом Пака. 

Пасля Першай сусветнай вайны двухпавярховы жылы дом па адрасе Дамброўскага, 78 належыў Пітлік Шмулю, сыну Лейзара. У 1930 г. Пітлік адбудоўвае будынак па праекце архітэктара Мікалая Сінкевіча. 25 чэрвеня 1931 г. Пітлік прадае палову дома гандлярам мануфактуры Львову Ёселю і Насоўскаму Янкелю. У афіцыне змяшчалася крама па продажы металічных вырабаў Харо Ёселя.

Пасля Другой сусветнай вайны ў будынку 6 кватэр: 1-аднапакаёвая, 4-двухпакаёвыя, 1-трохпакаёвая. 29 кастрычніка 2008 г. рашэннем Брэсцкага аблвыканкама №871 жылыя памяшканні будынка пераведзены ў нежылыя. З 31 снежня 2010 г. будынак належыць ПГУП “Камароў і К”, пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі №100/305-9580 ад 11 сакавіка 2011 года.