зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_185

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. Савецкая, 74

Датаванне

1911 г.

Апісанне

Двухпавярховы мураваны будынак з убудаванымі памяшканнямі. Першы паверх вырашаны стрымана, плоскасць сцяны, падзеленая рустамі на квадры, прарэзана вялікімі вокнамі-вітражамі. Рытм другому паверху надаюць спрошчаныя пілястры дарычнага ордэру, на якія абапіраецца магутны фрыз з карнізам.

На сённяшні дзень маюцца звесткі пра забудову гістарычнага участка 11-15, на якім месціцца будынак, толькі пасля спусташальнага пажару 4 траўня 1895 г. У 1895 г. на месцы згарэлага будынка Руль-Лейба Гершкавіч Мурлянд і Міхель Юдзялевіч Эрліхман з жонкаю Фрэйдаю будуюць на участку 11-15 аднапавярховы драўляны дом з мезанінам, а ў сакавіку 1911 Абрам-Лейба і Янкель Герш Мовша Шлемавічы-Райчукі прыбудоўваюць да яго двухпавярховы мураваны дом, які і дойдзе да нашага часу (Савецкая, 74). Згодна з дакументамі Магістрата Брэста-па-над-Бугам будынак узведзены ў 1925 г. гандляром і вытворцам металічных вырабаў Хара Ёсялям як устаўка паміж даваеннымі дамамі па вул. Дамброўскага, 78 і 80.