Шыфр
112Е000002_187
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. Савецкая, 89
Датаванне
1927 г.
Апісанне
Па праекце будынак уяўляў сабой трапецападобны ў плане двухпавярховы мураваны аб'ём, накрыты высокім двухсхільным дахам. На першым паверсе вітражы-вітрыны з зашклёнымі дзвярыма - уваходы ў крамы. Крайнія вокны галоўнага фасада маюць балконы. Пад паўднёвым балконам прамавугольнае акно з вылучаным замкавым каменем. Пад паўночным балконам прамавугольны партал з замкавым каменем - скразны праезд ва ўнутраны дворык.
У 1926 г. Хуна-Янкель і Алта Каган заказваюць прект будучага новага дома “Тэхніка-Будаўнічаму прадпрыемству ”Інжынер Пісьменьскі і Спадчынніца". Непасрэдным аўтарам праекта з'яўляецца Яўгеньюш Пісьменскі, чарцяжы выканаў тэхнік-будаўнік В. Тэненбаўм, які скончыў заказ 14 снежня 1926 г. Праект сцвярджаецца 7 студзеня 1927 г., на рукі Х.-Я. Кагану выдаецца 25 студзеня 1927 г. Будынак пабудаваны і заселены да канца 1927 г.
Дадзеных па выкарыстанні будынка ў перыяд нямецкай акупацыі не выяўлена, верагодна будынак выкарыстоўваўся пад жыллё. Пасля Другой сусветнай вайны Рашэннем Брэсцкага гарвыканкама №154 ад 6 лютага 1951 г., будынак перададзены гаркамгасу. У 1960-е - 1980-е гг. на першым паверсе размяшчаўся магазін “Піва-воды”, ў 1990-х рыбны магазін “Прымор'е”, пазней УП “Салон-Стыль”. Згодна з дагаворам куплі-продажу №11 ад 29 жніўня 2003 г. - ПУП Лагошынай С. М. па аказанні паслуг і гандлю “Салон-Стыль”.