Шыфр
112Е000002_189
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. Савецкая, 95
Датаванне
пач. XX ст.
Апісанне
Будынак складаецца з двух раней самастойных дамоў, зблакаваных у выніку апошняй рэканструкцыі. Будынак складаны ў плане, двухпавярховы, над часткай (№ 95) існуе мансардны паверх, пад часткай дома ёсць падвал. Накрыты складаным вальмавым дахам. Фасады патынкаваны і пафарбаваны. Будынак пад № 95 па часе будаўніцтва з'яўляецца больш раннім за дом № 93. У "Спісе ўладальнікаў нерухомай маёмасці па г. Брэсце" за 1924 г. значыцца, што дом № 95 належаў Г. Мяльніцкаму і быў пабудаваны ў 1924 г. У падобным спісе ўладальнікаў за 1922 - 1938 гг. ўдакладняецца, што ўзвядзенне першага паверха дома было завершана ў снежні 1924 г., другога паверха - ў маі 1925 г. Пры рэканструкцыі будынка № 95 было вырашана надаць фасадам выгляд у адпаведнасці з праектам 1924 г., за выключэннем дзвярных праёмаў, зблакаваных з вітрыннымі вокнамі. Такім чынам, на месцы дома № 95 мураваны двухпавярховы будынак існаваў ужо ў пачатку ХХ ст. У 1924 - 1925 гг. па зацверджаным праекце быў узведзены новы двухпавярховы жылы дом з магазінамі. Не выключана, што пры гэтым былі выкарыстаны часткі сцен папярэдняга будынка. Пры будаўніцтве архітэктура фасадаў была ў пэўнай ступені спрошчана ў параўнанні з праектам. Якія пашкоджанні атрымалі будынкі ў Вялікую Айчынную вайну не вядома. Дакументы на іх аднаўленне не выяўлены. У 1990 - 1997 гг. праведзена рэканструкцыя двух дамоў з аб'яднаннем іх у адзін аб'ём, рэстаўрацыяй фасадаў, прыбудовай да дваровых фасадаў і ўзвядзеннем устаўкі з праездам з боку вул. Дзяржынскага. Будынак з'яўляецца прыкладам грамадзянскай забудовы Брэста пачатку - першай паловы ХХ ст.