зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_190

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. Савецкая, 97

Датаванне

пач. ХХ ст.

Апісанне

Будынак № 97 размешчаны ў гістарычным цэнтры г. Брэста, на перакрыжаванні вул. Савецкай і вул. Дзяржынскага. Вуліца Савецкая першапачаткова на адрэзку ад вул. Гогаля да вул. Піваварнай (сучасная вул. Інтэрнацыянальная) называлася Паліцэйскай, а з 1921 па 1939 годы -- вул. Дамброўскага. Вул. Дзяржынскага да сярэдзіны 1930-х гг. называлася Крывой, затым - вул. Пірацкага. 

Дакладная дата будаўніцтва дома пад сучасным № 97 нам не вядома. Па тэхпашпарце ён датуецца 1928 г. Аднак, як сведчаць архіўныя матэрыялы, будынак узведзены раней, мажліва, на мяжы ХІХ - ХХ стст., а ў 1928 г. жылы дом быў рэканструяваны. Трэба адзначыць, што цяпер пад адным нумарам аб'яднаны два раней самастойныя будынкі. Вядома, што ў 1920-я гг. участак з вуглавым домам належаў Беніяміну Галубовічу. Мажліва, ён з'яўляўся ўласнікам і ў канцы ХІХ - пачатку ХХ ст. У пачатку 1929 г. магістрат даў дазвол Б. Галубовічу на перабудову галоўнага фасада дома на першым паверсе. Згодна з дакументам, у вуглавой частцы дома знаходзіўся магазін, уваход у які размяшчаўся ў скошаным вуглу будынка. Асвятлялася гандлёвая зала праз шырокі аконны праём на фасадзе з боку вул. Дамброўскага (вул. Савецкая). Такім чынам, у даваенны перыяд у вуглавым доме, які належаў Б. Галубовічу, памяшканні на першым паверсе выкарыстоўваліся пад гандлёвыя ўстановы. Астатнія памяшканні былі жылымі. Аб функцыянальным выкарыстанні памяшканняў у сумежным доме А. Сарокі звестак не выяўлена.  

У 2009 г. праведзены капітальны рамонт жылога дома з частковай рэстаўрацыяй фасадаў. Будынак уяўляе сабой прыклад гарадской шэраговай забудовы пачатку ХХ ст.