Шыфр
112Е000002_192
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. Савецкая 100
Датаванне
к. ХІХ ст.
Апісанне
Будынак пабудаваны ў к. ХІХ ст. па вул. Паліцэйская. Па архіўным дакументам уладальнікам быў Грослайт. Пад час Першай сусветнай вайны дом быў значна пашкоджаны. Адноўлены ў 1925 г. па праекце архітэктара Мікалая Сінкевіча.
Галоўны фасад мае асіметрычную кампазіцыю. На першым паверсе дома былі размешчаны крама, сапожная майстэрня. З левага боку фасада дома была арка з сандрыкам над скразным праездам ва ўнутраны дворык.
Будынак муніцыпалізаваны 2 студзеня 1940 г. Пад час Вялікай Айчыннай вайны дом знаходзіўся на тэрыторыі яўрэйскага гетта, выкарыстоўваўся як жыллё. Перададзены Гаркамгасу рашэннем гарвыканкама № 1193 ад 31.10.1950. Выкарыстоўваўся як адміністрацыйны будынак з крамамі. У доме выканана перапланіроўка і скразны праезд быў ператвораны ў адміністрацыйнае памяшканне. У 2000 г. зроблена прыбудова - уваход на 2 паверх, убраны печы, усталявана цэнтральнае цяпло. З 2009 г. дом не выкарыстоўваецца.