Шыфр
112Е000002_193
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. Савецкая, 101
Датаванне
1925 г.
Апісанне
Чатырохпавярховы Г-падобны ў плане будынак. Цэнтральная частка галоўнага фасада вылучана эркерам на вышыню 2-3-га паверхаў, завершана двухсхільным шчытом з люкарнай. Архітэктарам Саламонам Грынбергам быў запраектаваны ў 1923 г. будынак з умовай размяшчэння на першым паверсе аптэкі, на другіх паверхах - жылых памяшканняў. У 1925 г. будынак быў пабудаваны. яго ўладальнікам з'яўляўся архітэктар Саламон Грынберг, жылыя пакоі якога былі размешчаны на другім паверсе. Аптэка была пабудавана ім для жонкі, якая мела медыцынскую адукацыю, была правізарам і гаспадыняй аптэкі. У будынак з галоўнага фасада быў адзіны ўваход, другі з тылу. Ацяпленне ажыццяўлялася праз мураваныя, абліцаваныя кафляй печы. У двары меліся гаспадарчыя пабудовы.
У снежні 1940 г. аптэка была нацыяналізавана. Увесь час з дня заснавання, у гады Вялікай Айчыннай вайны і да сучаснага часу аптэка не спыняла сваёй дзейнасці. У пасляваенныя часы будынак знаходзіўся на балансе Гаркамгаса. Аптэка № 3 у арэндаваных памяшканнях Гаркамгаса працавала як дзяжурная і ў паўночны час. У ёй была заснавана інфармацыйная служба - гарадское даведкавае аптэчнае бюро. У 1970 г. у будынку быў выканан капітальны рамонт, пад час якога былі дэмантаваны печы і праведзена цэнтральнае цяпло, газ, заменены вадаправод і каналізацыя. Да сённяшняга часу 1 паверх выкарыстоўваецца як аптэка, на другіх паверхах - кватэры.