Шыфр
112Е000002_194
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. Савецкая, 102
Датаванне
кан. XIX - пач. XX ст.
Апісанне
З дакументаў магістрата Брэста-над-Бугам, якія захоўваюцца ў НМУ «ГАБО», вядома, што ў 1921 участак 6-14 афіцыйна знаходзіўся ў руінах, пашкоджаны будынак належыў Шварцбаўмам Абраму, Эле і Ітке. У Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці захоўваюцца тры праекты "адбудовы" будынка. Адзін з іх належыць вядомаму брэсцкаму архітэктару міжваеннага перыяду Мікалаю Сінкевічу.
Капітальны рамонт будынка завяршыўся ў 1927. У савецкі час выкарыстоўваўся пад жыллё і крамы. Напачатку XXI стагоддзя належыў калегіі адвакатаў і МП “Септіма”. Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007, № 578 і ад 21 верасня 2010, № 1351, будынак з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
Будынак носіць рысы позняга класіцызму.