зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_195

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. Савецкая, 103

Датаванне

1923 г.

Стыль

Канструктывізм з рысамі неакласіцызма

Апісанне

У гады Першай сусветнай вайны забудова гістарычнага квартала № 4 у межах сучасных вуліц Савецкая, Астроўскага, Карла Маркса i Дзяржынскага была значна пашкоджана. Дадзены будынак быў запраектаваны як жылы дом з крамай на 1 паверсе i скразным праездам з левага бока ва ўнутраны двор і пабудаваны ў 1923 г. Ацяпленне будынка ажыццяўлялася печамі, абліцаванымі паліванай кафляй. У двары меліся гаспадарчыя пабудовы. Пад час Вялікай Айчыннай вайны дом выкарыстоўваўся як жылы.

Пасля вайны рашэннем выканкама Брэсцкага гарадскога савета дэпутатаў працоўных № 1193 ад 31.10.1950 будынак перададзены ў уласнасць Гаркамгасу, які потым перайменаваны ў Гаржылкіраўніцтва. У 1967-1968 годы ў нежылых памяшканнях 1 паверха зроблена, перапланіроўка і прыстасаванне  пад аптэку,  якая да нашых часоў не спыняет сваёй дзейнасці. Уваход у будынак ажыццяўляецца ca двара.

Зараз у доме 3 кватэры на 5 пакояў: 2 кватэры - аднапакаёвыя, 2 кватэры -двухпакаёвыя. Захаваліся аўтэнтычныя балконы на фасадзе дома. Будынак эксплуатуецца пад жыллё, памяшканне 1 паверха аптэкі арэндуюцца ГПРУП “Фармацыя”.