Шыфр
112Е000002_197
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. Савецкая, 105
Датаванне
1925 г.
Апісанне
Будынак размешчаны ў гістарычным цэнтры г. Брэста, на перакрыжаванні вул. Савецкай і вул. Астроўскага. У гады Першай сусветнай і грамадзянскай вайны горад быў моцна разбураны. З 3670 будынкаў 2500 атрымалі пашкоджанні. У 1920-я гг. жылыя і грамадскія будынкі былі адноўлены, а некаторыя ўзведзены новыя. Па тэхпашпарце будынак № 105 датуецца 1925 г. як жылы дом. Не выключана, што і напачатку на першым паверсе ў крыле па вул. Савецкай памяшканні выкарыстоўваліся пад гандлёвыя ўстановы. Звестак аб першапачатковым выглядзе будынка не выяўлена. Хутчэй за ўсё, ён захаваўся з пэўнымі стратамі. У наш час архітэктурнае рашэнне фасада жылога дома спрошчанае, дэкор адсутнічае, з архітэктурных элементаў на фасадах выкарыстаны толькі вянчаючы карніз. Трэці паверх быў надбудаваны ў пасляваенны перыяд. Будынак уяўляе сабой прыклад гарадской шэраговай забудовы 1920-х гг.