зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_199

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1929 г.

Стыль

Канструктывізм

Апісанне

Будынак размешчаны ў гістарычным цэнтры г. Брэста, на перакрыжаванні вул. Савецкай і вул. Астроўскага. Мураваная забудова вул. Савецкай была сфарміравана ў канцы ХІХ ст., галоўным чынам, пасля вялікага пажару, які адбыўся 4 мая 1895 г. і які знішчыў у цэнтры горада звыш 1600 дамоў. Пажар паспрыяў таму, што пасля яго пачалося інтэнсіўнае будаўніцтва ў цэнтры горада мураваных 1-3-х павярховых дамоў.

У гады Першай сусветнай і грамадзянскай вайны горад быў моцна разбураны. З 3670 будынкаў 2500 атрымалі значныя пашкоджанні. У 1920-я гг. жылыя і грамадскія будынкі былі адноўлены, а некаторыя ўзведзены зноў. 

Па тэхпашпарце будынак № 107 датуецца 1929 г. Будаваўся як жылы дом. Не выключана, што на першым паверсе частка памяшканняў выкарыстоўвалася пад гандлёвыя ўстановы.

Сучасны стан будынка сведчыць, што ён захаваўся без значных перабудоў, слядоў пераробак на фасадах не выяўлена, за выключэннем замены дзвярной і аконнай сталяркі, пафарбоўкі фасадаў. Па стылістычных прыкметах будынак адносіцца да канструктывісцкага стылю, чым ускосна пацвярджаецца час яго ўзвядзення.

Будынак уяўляе сабой яскравы прыклад шматкватэрнага жылога дома 1920-х гг. з рысамі стылю канструктывізму.