Шыфр
112Е000002_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. Арджанікідзе, 21
Датаванне
к. ХІХ-пач. XX ст.
Апісанне
Двухпавярховы цагляны будынак, асноўны аб’ём Г-падобны ў плане, накрыты двухсхільным дахам.
Будынак па вул. Садовай быў пабудаваны ў канцы XIX – пачатку ХХ стагоддзя на чырвонай лініі забудовы. За гісторыю існавання будынкам валодалі розныя ўладальнікі. У польскі перыяд нашчадкі ўладальніка Эдэльшнайдэр Нахмана звярнуліся ў Магістрат г. Брэст-над-Бугам за ўзгадненнем праекта аднаўлення дома.
Будынак па вул. Садовай быў адноўлены ў 1930-х гадах як двухпавярховы i займаў усю шырыню ўчастка. Уладальнікі дома здавалі яго ў арэнду. У 1939 г. будынак выкарыстоўваўся як адміністрацыйны, у ім былі размешчаны службы паліцыі.
2 студзеня 1940 г. будынак і афіцына былі нацыяналізаваны.
У 1968 г. у доме была праведзена каналізацыя, вадаправод, ванна была ўсталявана ў
адной з 16 кватэр.
У 1983 г. у доме быў праведзены капітальны рамонт і перапланіроўка. Рамонт будынка быў выкананы ў 2005 г. Зараз ў доме 12 кватэр на 20 пакояў: 4-аднапакаёвыя, 8-двухпакаёвыя.