Шыфр
112Е000002_20
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. 17 Верасня, 9
Датаванне
1896 г.
Апісанне
Будынак уяўляе сабой двухпавярховы, прамавугольны ў плане аб'ём, накрыты двухсхільным
дахам, меў багаты дэкор. Перад Першай сусветнай вайной у будынка быў новы ўладальнік - Вольф Зільберглейт. Па ўсёй бачнасці адступаючыя расійскія войскі, якім было даручана знішчэнне горада, у жніўні 1915 года ўзарвалі суседні дом Фішбейнаў, які меў агульную брандмаўэрную сцяну, разбурылі частку дома Зільберглейта. Адноўленая ў міжваенны перыяд спадчыннікамі Вольфа Зільберглейта (відаць Лібай Зальберглейт), і пазбаўленая дэкору ў 1960-х гадах Брэсцкім гаркамгасам, аўтэнтычная частка будынка існуе да гэтага часу.
Будынак сёння носіць рысы пераходу ад класіцызму да канструктывізму.