Шыфр
112Е000002_203
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. Савецкая, 114
Датаванне
1925 г.
Апісанне
Будынак размешчаны ў гістарычным цэнтры г. Брэста. Разам з іншымі дамамі фарміруе гістарычную забудову вул. Савецкай. Тарцовымі фасадамі прымыкае да суседніх дамоў № 112 і 116. Галоўны фасад вырашаны сіметрычна. На першым паверсе ў цэнтры знаходзіцца дзвярны праём, на другім паверсе -- балкон на фігурных металічных кранштэйнах.
Паводле тэхпашпарта будынак № 114 пабудаваны ў 1925 г. як жылы дом. Да нашага часу захаваўся ў змененым выглядзе. У пасляваенны час у цэнтры галоўнага фасада быў замураваны дзвярны праём. У 2010 г. праём адноўлены. Пластыка галоўнага фасада стрыманая, дэкор адсутнічае, з архітэктурных элементаў у чляненні галоўнага фасада выкарыстаны цягі, карніз, лапаткі. Узбагачае фасад металічная рашотка балкона на фігурных кранштэйнах.
Будынак уяўляе сабой прыклад гарадской шэраговай забудовы 1920-х гг.