зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_205

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

кан. ХІХ ст.

Апісанне

Цагляны двухпавярховы дом з вальмавым дахам пабудаваны ў канцы XIX ст. Дакладна не вызначана дата пабудовы дома. Вядома, што дом належаў Абраму Гендлеру. У ім знаходзілася прыватная друкарня Абрама Гендлера i пераплётная майстэрня, жылыя кватэры. 

У 1929 г. была праведзена перабудова, зменены праёмы 2 вакон злева на галоўнам фасадзе 1 паверха з вуліцы Беластоцкай па праекце архітэктара Мікалая Сінкевіча. Замест вокнаў былі ўсталяваны вітражы - вітрыны і ў прыстасаваным памяшканні была размешчана крама фарбаў.

У снежні 1940 г. будынак быў нацыяналізаваны і перададзены ў фонд Брэсцкага гарадскога Савета працоўных, як жылы дом. У гады Вялікай Айчыннай вайны ўладальнікі дома згінулі ў гета, дом выкарыстоўваўся як жылы.

Пасля вызвалення г. Брэста з 1944 г. будынак выкарыстоўваўся як жылы дом, у ім была выканана перабудова памяшканняў пад кватэры.

У 1978 г. былі праведзены каналізацыя, газ, вадаправод, усталяваны вадагрэйныя калонкі. Пад час рамонту 1998 г. печы былі дэмантаваны і праведзена цэнтральнае ацяпленне, з тарца зроблены цагляная прыбудова з ўваходам i аднапавярховая гаспадарчая прыбудова са двара. У доме зараз 8 кватэр.