зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_213

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. Савецкіх пагранічнікаў, 11

Датаванне

1899 г.

Апісанне

Першым дакументальна ўстаноўленым гаспадаром дома на ўчастку №18-7 (цяпераш: дом па вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 11) на 1899 г. у гарадской Управе Брэст-Літоўска згадваецца Вейман Мордка Ехілевіч. Пасля Першай сусветнай вайны дом (тады Białostock 15), па-ранейшаму, належыў Вейман Мордке. 

Праект аднаўлення будынка ў архівах Рэспублікі Беларусь не знойдзен. Паводле дакументаў магістрата Брэста-над-Бугам у доме было 13 пакояў, складаўся з кватэр і выкарыстоўваўся выключна пад жыллё.

2 студзеня 1940 г. будынак быў нацыяналізаваны. Мяркуючы па дакументах, у "першых саветах" (1939-41 гг.) дом не рамантаваўся. У перыяд акупацыі ў снежні 1941 г. яўрэі горада былі пераселены ў гета. Будынак na Belostokstrasse,15 засялілі " гоі " "украінцы". Пасля вызвалення па матэрыялах архіва Брэсцкага БТІ ў 1947 г. ў будынку (та; Беластоцкая,15) 13 пакояў (5 кватэр): двухпакаёвых-2, трохпакаёвых-3.

Пасля Другой сусветнай вайны выкарыстоўваўся як жылы дом. У 1946 г. да дома былі прыбудаваны аднапавярховыя памяшканні. Рашэннем гарадскога Савета дэпутатаў № 1193 ад 31.10.1950 г. уладальнікам будынка быў вызначаны Гаркамгас, зараз КУП “ЖРЭУ г. Брэста”. У 1975 г. прыбудаваны 2 памяшкання: праведзена перапланіроўка пад час якой з дваровага фасада на першым паверсе былі зроблены ў сценах з дзвярэй 2 акна, былі пераробленыя вокны, дэмантаваны печы i ўсталявана цэнтральнае ацяпленне, газавыя пліты, у 4 кватэрах усталяваны ванны i газавыя калонкі, туалет.