Шыфр
112Е000002_215
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. Савецкіх пагранічнікаў, 18 (вул. Дзяржынскага, 16)
Датаванне
1896 г.
Апісанне
Будынак пад адрасам Савецкіх Пагранічнікаў, 18 размешчаны на гістарычным участку № 1, блоку № 9 былога Кобрынскага фарштадту крэпасці Брэст-Літоўск. На мяжы XIX- XX стагоддзяў гэты ўчастак, на рагу вуліц Крывая і Беластоцкая належыў двум уладальнікам. Непасрэдна на рагу квартала № 9 у 1896 годзе (пасля катастрафічнага для горада пажару) муж з жонкай Пясоцкія - Ёсель Лейба Абрам Шломавіч i Сура Доба Меяраўна будуюць мураваны двухпавярховы жылы дом у плане 21x18 аршын i мураваны аднапавярховы жылы дом 17 х 15% аршына ў чырвонай лініі вул. Беластоцкай. Будынкі перажылі Першую сусветную вайну. У міжваенны перыяд належалі ранейшым уладальнікам. Муніцыпалізаваны ў 1940 годзе. У 1953 годзе на месцы мураваных будынкаў Пясоцкіх будуецца адміністратыўны будынак, пры будаўніцтве былі выкарыстаны капітальныя сцены старых пабудоў.