Шыфр
112Е000002_216
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. Савецкіх пагранічнікаў, 21
Датаванне
к. ХІХ - пач. ХХ ст.
Апісанне
Двухпавярховы жылы будынак з мансардай пабудаваны Хэршам Элканюкам на мяжы 19-20 ст. Пасля Першай сусветнай вайны будынак належаў яго нашчадкам. Адказным за прапіску быў Элканюк Лея. У 1930 годзе будынак перайшоў да Элман Фані. Кіраваў тады будынкам Элман Эльяш - ўладальнік рыбнай крамы ў гандлёвых радах, затым да Элмана Бене.
Рашэннем гарадскога Савета дэпутатаў № 1193 ад 31.10.1950 г. уладальнікам будынка быў вызначаны Гаркамгас, зараз КУП “ЖРЭУ г. Брэста”.
У 1952 г. выканана прыбудова да дома і перапланіроўка, стала 8 пакояў на 5 кватэр: 2 квартэры - 1-пакаёвая i 3 квартэры -2-х пакаёвыя, у якіх былі размешчаны кухні. Праз 4 года ў 1963 г. ў кватэрах зноў выканана перапланіроўка, стала 2 кватэры - 1 пакаёвыя, 2-2-х пакаёвыя, 1 кватэра-3-х пакаёвыя. У трох кватэрах з пяці зроблены уборныя, у адной ўстаноўлена ванна.
У 1978 г. зноў праведзена перапланіроўка, пад час якой на фасадзе 2 дзверы перароблены ў вокны, дэмантаваны печы і ўсталявана цэнтральнае ацяпленне, у трох кватэрах усталяваны ванны. Зараз у даму 7 пакояў на 5 кватэр 2-аднапакаёвыя i 3- дзвухпакаёвыя кватэры, 2 драўляныя лесвіцы.