зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_218

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. Савецкіх пагранічнікаў, 23

Датаванне

пач. ХХ ст.

Апісанне

Двухпавярховы жылы будынак з мансардай накрыты двухсхільным жалезным дахам, падмурак дабудаваны па сведкам ў 1922 годзе належаў Гусману Янкелю, затым Ляўчук Зоф’е. У будынку размяшчалася сталовая Данкста Францішка. 

У 1959 г. у доме праведзены вадаправод, каналізацыя, электрасвятло. У 1967 г. выканана перапланіроўка другога паверха, мансарды i 8 памяшканняў. Былі зроблены 10 пакояў на 5 кватэр: 1 кватэра - аднапакаёвая, 3 кватэры -2-х пакаёвыя, I кватэра- трохпакаёвая. У адной кватэре былі размешчаны ванная i туалет, у другой кватэры- толькі ванная.

1977 г. праведзена рэканструкцыя і перапланіроўка, пад час я кой дэмантаваны печы і усталявана цэнтральнае ацяпленне, колькасць пакояў павялічылась на 2, ў кожнай кватэры зроблен туалет.

Рашэннем гарвыканкама № 246 ад 23 мая 1985 г. кватэра № 5 была выведзена з жыллёвага фонду, жыльцы адселены. Зараз у доме 12 пакояў у 5 кватэрах: 3-дзвухпакаёвыя, 2- трохпакаёвыя кватэры, 2 драўляныя лесвіцы,1 лесвічная клетка. У 2003 г. выканана перапланіроўка мансарды, яе плошча стала 56 м.кв, вышыня 2,7 м.