Шыфр
112Е000002_223
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. Савецкіх пагранічнікаў, 29
Датаванне
пачатак ХХ ст.
Апісанне
Будынак пабудаваны ў пачатку ХХ стагоддзя пасля Першай сусветнай вайны быў рамантаваны ў 930 годзе. Першым дакладна высветленым уладальнікам будынка з’ўляўся Разенблюм Малке, потым Разенблюм Берле і ў канцы 1930 года-Харо Зэльман. Будынак выкарыстоўваўся як прыбытковы дом. Ацяпленне ажыцяўлялася праз 22 мураваныя абліцаваныя кафляй печы. У 1947 годзе ў будынак былі праведзены газ і вада. На той момант у доме было 4 4-х пакаёвых квартэры.
Рашэннем гарадскога Савета дэпутатаў ад 31.10. 50 года № 1193 уладальнікам будынка стаў Гаркамгаз, зараз КУП “ЖРЭУ г. Брэста”. У 1970 годзе ў доме было 8 кватэр на 20 пакояў, ў 4 чатырохпакаёвых кватэры ўсталяваны 4 вадагрэйныя калонкі У 1977 г. дабудаваны трэці паверх на 6 кватэр, праведзена ўнутраная перабудова, пад час якой былi дэмантаваны печы i усталявана цэнтральнае ацяпленне. Пасля гэтай рэканструкцыі ўдалося стварыць 16 кватэр з санвузламі. На сённяшні дзень пасля зробленай ў 2007 годзе перапланіроўкі і замены газавых пліт, ў доме 13 кватэр з электрасвятлом і цэнтральнай каналізацыяй, у двары двухпавярховыя адрыны.