Шыфр
112Е000002_224
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. Савецкіх пагранічнікаў, 30
Датаванне
1901 г.
Апісанне
На ўчастку № 2-18 у канцы XIX ст. знаходзіўся аднапавярховы драўляны дом, і два драўляныя сараі належалі Янкелю Нусеновічу Глазу. 29 студзеня 1899 года Я. Глаз атрымлівае ў гарадской Управе праект двухпавярховага каменнага дома ў глыбіні ўчастка, выкананы па праекце невядомага аўтара. Праект быў ажыццёўлены ў тым жа годзе.
У 1929 г. ва ўсходняй частцы ўчастка №2-18, Міён Рабіновіч будуе аднапавярховы каменны дом, каменныя сарай і туалет, па праекце вядомага брэсцкага архітэктара Мікалая Сінкевіча. Уласнасць муніціпалізавана 2 студзеня 1940 і перайшла Гаркамгасу. Усе будынкі, акрамя дома на "чырвонай лініі", знесены да канца XX ст. У 1960-х над будынкам надбудаваны другі паверх. Бакавыя дзверы ператвораны ў вокны. Дах зроблены двухсхільным, ўваходы зроблены са двара дома. У 1989 г. праведзена цэнтральнае цяпло, зроблены туалеты, ванны, вадаправод і каналізацыя. За ўвесь час існавання будынак выкарыстоўвалася выключна пад жыллё.