Шыфр
112Е000002_225
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. Савецкіх пагранічнікаў, 32
Датаванне
кан. ХІХ-пач. XX ст.
Апісанне
Дом пабудаваны на мяжы ХІХ-ХХ ст. Першапачатковы ўладальнік і архітэктар невядомыя. Пад час Першай сусветнай вайны значна пашкоджаны. У пачатку 1920-х гаспадар будынку Памеранец Самуэль заказвае праект адбудовы дому інжынеру Я. Джэруму. Згодна з даведкай магістрата Брэста-па-над-Бугам за № 4606 ад 2 сакавіка 1928 г., будынак уведзены ў дзеянне 18 лістапада 1924 г. У 1937-38 гг. будынак па Беластоцкай, 40 належыць фірме “Standart Nobel w Polsce Sp. Akc.” У 1939 г. будынак набывае Станіслаў Мархеўка, які даручае праект перапланіроўкі архітэктару Уладыславу Каміньскаму. Праект выкананы і ўзгоднены з магістратам 18 ліпеня 1939 г. Прызначэнне будынку пад час акупацыі 1941-44 гг. не высветлена. У сучасны момант будынак выкарыстоўваецца ў якасці спецыялізаванага будынку сувязі. У ім змяшчаецца цэх спецсувязі, частка будынку выкарыстоўваецца пад жыллё.