Шыфр
112Е000002_227
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. Савецкіх пагранічнікаў, 35
Датаванне
канец ХІХ ст.
Апісанне
Цагляны аднапавярховы дом з жалезным дахам пабудаваны ў канцы XIX стагоддзя як прыходскі дом Царкоўнай абшчыны Сімяонаўскага сабора. Сабор быў пабудаваны ў 1862 годзе. Дакладна не вызначана дата пабудовы прыходскага дома. Вядома, што ў ім жылі святар і царкоўнаслужачы сабора - псаломшчык.
Да 1940 г. будынак належыў царкоўнай абшчыне Сімяонаўскага сабора. Згодна дыкрэту Савецкай ўлады ад 1918 г. i пастановы Савета народных каміссараў БССР ад 10.05.1940 г. № 672 будынак быў нацыяналізаваны і перададзены ў фонд Брэсцкага гарадскога Савета працоўных, як жылы дом. У міжваенны перыяд 1921-1941 гг., у гады Вялікай Айчыннай вайны службы ў саборы ніколі не спынялася. Па рашэнню Брэсцкага гарвыканкама ад 11.09.1951 г. № 968 уладальнікам будынка быў вызначаны Гаркамгас, з 1979 г. пераіменаваны ў Брэсцкае гарадское вытворчае аб’яднанне ЖКГ.
Па акту прыёмкі-перадачы № 1 ад 14.03.2017 г. релігіійным аб’яднаннем “Брэсцкая епархія Беларускай Праваслаўнай Царквы” будынак перададзены ў аператыўнае кіраўніцтва Праваслаўнаму прыходу Свята-Сімяонаўскага кафедральнага сабора ў г.Брэсце Брэсцкай епархіі для выкарыстання як адміністрацыйны будынак для рэлігійных патрэб.