зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_228

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

кан. ХІХ-пач. XX ст.

Апісанне

Гіпатэтычна, будынак па вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 37 мог быць пабудаваны ў ліку першых каменных будынкаў на галоўнай плошчы горада - Паштовай. Пажары 1895 і 1901 года не закранулі квартал, у якім размяшчаецца будынак. Такім чынам, больш верагодна, што дом пабудаваны паміж 1895 і 1911 гг. Са слоўніка- даведніка «Брэст-Літоўск» вядома, што ў 1911-1913 гг. у будынку размяшчаўся філіял 2-га Расійскага страхавога агенцтва. 

Прадпісанне магістрата, выдадзенае ў студзені 1939 г. паведамляе, што будынкі па вул. Беластоцкай 43, 47 знаходзіліся ў здавальняючым стане, дом № 45 - у аварыйным. Не вядома, як выкарыстоўваўся дом № 43 (суч. вул. Сав. Пагранічнікаў, 37) у гады II Сусветнай вайны.

Адразу пасля вайны дом выкарыстоўваўся як жыллё для работнікаў міліцыі. Да 1953 г. там пражывала тры сям'і. 

У пачатку 1960 гг. у будынку размяшчаўся гарадскі аддзел міліцыі, пазней - дзяржаўная аўтаінспекцыя ўпраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама і пашпартны стол. 

У верасні 1988 г. ДАІ перамясцілі ў новы будынак, а частку будынка з боку вул. Сав. Пагранічнікаў арандаваў прыватны зубны лекар. У пачатку 1990-х гг. будынак перадалі следчаму ізалятару. З тых часоў будынак часткова выкарыстоўваўся пад склады, часткова пуставаў. У канцы XX ст. будынак знаходзіўся ў аварыйным стане.