Шыфр
112Е000002_232
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. Савецкіх пагранічнікаў, 52
Датаванне
кан. ХІХ-пач. XX ст.
Апісанне
Будынак раней ўяўляў сабой двухпавярховы прамавугольны ў плане аб'ём з вальмавым дахам. пабудаваны на мяжы XIX - XX ст., як сінагога. Выкарыстоўваўся па прызначэнню да 1939 г. як Bożnica Żydowska «Egdesz». Згодна звестак Магістрата Брэста над Бугам мела залу на 400 чалавек. Равін Беркее Шмуль, які пражываў па адрасе Шпітальная, 15. Новы будынак быў пабудаваны і здадзены ў эксплуатацыю ў 1914 годзе, але пачатак Першай сусветнай вайны i наступная эвакуацыя насельніцтва з горада ў 1915 годзе не дазволілі разгарнуць дзейнасць бальніцы на ўсю магутнасць. Пры адступленні рускія войскі ўзарвалі крэпасць і спалілі горад. Захавалі толькі культавыя будынкі, незалежна ад канфесій. У перыяд нямецкай акупацыі ў сінагоге размясціўся ваенны шпіталь. З прыходам у Брэст новай улады, ужо польскай, было прынята рашэнне аб некаторай перабудове бальнічнага будынка і аднаўленні дзейнасці ўстановы. Будынак бальніцы быў перабудаваны ў 1919-1921 гг. на ўзроўні другога паверха. Ложкавы фонд складаў 100 месцаў. Сінагога была зачынена. У пасляваенны перыяд у будынку былой яўрэйскай бальніцы быў праведзены капітальны рамонт, і ў 1964 годзе наваселле ў ім справіў абласны анкалагічны дыспансер. У будынку сінагогі размясцілася клубная ўстанова.