зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_235

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, г. Брэст, пл. Свабоды, 3

Датаванне

1936 г.

Апісанне

Будынак уяўляе сабой двухпавярховы Г-падобны ў плане мураваны аб’ём з паўкруглай уваходнай часткай, размешчанай ва ўнутраным вуглу будынка. Яскравы прыклад індывідуальнага будаўніцтва 1930-х гадоў у стылі функцыяналізму (т.зв. “брэсцкі канструктывізм").

Пасля Першай сусветнай вайны, участак па адрасе Плац Маршалка Пілсудскага, 3 на якім знаходзіцца будынак, належаў Ёселю Окраіньскаму (па іншых архіўных дакументах П. Краіньскаму) і Стэльнік Фрэйдзе. Напачатку 1930-х гадоў будынак набывае Юзаф Рапапорт, які заказвае праект новага жылога дома і гаража вядомаму брэсцкаму архітэктару Мікалаю Сінкевічу. Праект зацверджаны Магістратам Брэста-па-над-Бугам 17 верасня 1935 года № Т-9/255Е-1453 (Дазвол Крапасной Управы №868/4302 ад 21 кастрычніка 1935 года). Праект на рукі Рапапорт атрымаў толькі 2 студзеня 1936 года. У тым жа годзе будаўніцтва новага дома было завершана. Будынак муніцыпалізаваны ў 1940 годзе. Пасля Другой сусветнай вайны ў будынку змяшчалася дзіцячая паліклініка аблздраўаддзела. У канцы 1960-х гадоў будынак займаў Брэсцкі супрацьтуберкулёзны дыспансер. З 21 красавіка 1994 года - Брэсцкі абласны Цэнтр прафілактыкі СНІД. З 21 снежня 2002 - ДУП “Лячэбна-кансультацыйная паліклініка”.