Шыфр
112Е000002_239
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, г. Брэст, пл. Свабоды, 8
Датаванне
кан. XIX - пач. XX ст.
Стыль
"Польскі" канструктывізм з уплывам позняга класіцызму
Апісанне
Будынак уяўляе сабой двухпавярховы прамавугольны ў плане мураваны аб’ём накрыты двухсхільным дахам. Пабудаваны ў канцы XIX - пачатку XX стст. Першапачатковыя ўладальнікі і аўтар праекта дакладна не высветлены. Пасля Першай сусветнай вайны месца, на якім знаходзіўся моцна пашкоджаны ў Першую сусветную вайну будынак, належала Каліньскі Лазару і Хае. Каліньскі жылі ў Цярэспалі па вул. Шасэйнай, 32-а. Пасля адбудовы (1929 год) будынка амаль нанава, яго выкарыстоўвалі ў якасці даходнага дома. Частку будынка арандаваў урач Бягун А.М. 2 студзеня 1940 года рэнтгенапарат Бягуна быў нацыяналізаваны і перададзены гарздраўаддзелу г. Брэста, а 15 студзеня муніцыпалізаваны і сам будынак Каліньскіх. Выкарыстанне будынка ў час Другой сусветнай вайны не высветлена. 27 лістапада 1951 г. рашэннем гарвыканкама № 2043 будынак афіцыйна перададзены гарздраўаддзелу пад гарсанэпідэмстанцыю. З 12 жніўня 1996 года ў будынку месціўся Брэсцкі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. З 2003 г. - лабараторны корпус Брэсцкага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.