Шыфр
112Е000002_243
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, г. Брэст, пл. Свабоды, 13
Датаванне
кан. XIX ст.
Апісанне
Будынак уяўляе сабой двухпавярховы Г-падобны ў плане мураваны аб’ём накрыты двухсхільным дахам. Пабудаваны ў канцы XIX ст. Першапачатковыя ўладальнікі і аўтар праекта дакладна не высветлены. Пасля Першай сусветнай вайны дзялка на якой знаходзіцца будынак належыла Кімель (па некаторым дакументам Кінель) Самуілу Максамойлавічу. 15 студзеня 1940 года будынак муніцыпалізаваны і перададзены Брэсцкаму райвыканкаму. Выкарыстанне будынка ў час Другой сусветнай вайны не высветлена. 6 сакавіка 1951 года будынак перададзены гаркамгасу (пазней - ЖРЭУ) і выкарыстоўваўся ў якасці жылога дома. 17 сакавіка 1997 года будынак набыло Навукова-аглядальнае таврыства з абмежаванай адказнасцю “БІП-С” (НА ТАА “БІП-С”). Праведзена рэстаўрацыя будынка. У будынку размешчаны Брэсцкі філіял Недзяржаўнага тэхнікума бізнесу і права. Сёння ТАА “БелТПБ”.