зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_245

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, г. Брэст, пл. Свабоды, 16

Датаванне

1927 г.

Апісанне

Пасля Першай сусветнай вайны гістарычны ўчастак № 15-15, дзе знаходзіўся разбураны будынак належыў мужу і жонцы Калінскім - Лазару і Хайе, якія пражывалі ў Цярэспалі. У 1927 г. Лазар Калінскі даручае праект новага будынка вядомаму брэсцкаму архітэктару Мікалаю Сінкевічу. Будынак узводзіўся з выкарыстаннем рэшткаў былой пабудовы. Праект зацверджаны Магістратам Брэста-над-Бугам за 37/701 ад 16 мая 1927 г. Будынак быў цалкам адбудаваны 26 кастрычніка 1927 г., у той жа день дом быў афіцыйна заселены. Афіцыйна будынак здадзены  ў эксплуатацыю пастановай Гарадской управы за № Т.-15/195 ад 14 лютага 1934 г. Будынак муніцыпалізаваны 2 студзеня 1940 г.