зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_248

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. Чкалава, 3

Датаванне

1924 г.

Стыль

Дварковы нацыянальны стыль

Апісанне

Пры будаўніцтве жыллёвага пасёлка выкарыстоўвалася спецыяльная серыя дамоў, распрацаваная Ю. Лісецкім для Брэста. Акрамя асноўных жылых дамоў былі зроблены і праекты гаспадарчых пабудоў. Адначасова з распрацоўкай праектаў саміх будынкаў Ю. Лісецкім былі запраектаваны ўзоры мэблі, асвятляльная арматура і г.д.

Жылы будынак па вул. Чкалава, 3 быў пабудаваны ў 1924 годзе. Будынак мураваны, аднапавярховы з высокай мансардай, накрыты вальмавым дахам, пабудаваны па праекту 4-х кватэрнага дома. На 1 паверсе была гасціная, кабінет, кухня, ядальня. На мансардзе былі спальні, ванная, туалет. Будынак меў аўтаномную сістэму вадзянога ацяплення, вадаправод і каналізацыю, печы для ацяплення. На другі паверх вяла драўляная лесвіца. Пад будынкам быў падвал для захавання прадуктаў харчавання.

Будынак знаходзіўся ў глыбіні ўчастка. Участак падзелены на две зоны - гаспадарчую за домам і парадную - перад галоўным фасадам з газонамі, кветкамі, фантанамі. Участак меў драўляную агароджу з высокага штакетніка, а на дваровай тэрыторыі размяшчаліся гаспадарчыя пабудовы. Зараз у будынак з галоўнага фасада вядуць тры ўвахода і два з задняга. Увесь час з дня пабудовы будынак выкарыстоўваўся як жыллёвы , у ім было 6 кватэр з 9 пакоямі, вадаправод, каналізацыя. У 2012 г. будынак выведзены з жыллёвага фонду i рашэннем Брэсцкага гарвыканкама ад 31.08.2012 № 1761 перададзены ў аператыўнае кіраўніцтва Камітэту дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці.