Шыфр
112Е000002_26
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1897 г.
Апісанне
У цяперашні час пад гэтымі адрасамі лічыцца два дамы: паўночная частка – вул. 17 Верасня, 22, паўднёвая – вул. 17 Верасня, 24. Цікава, што за час існавання будынкаў нумары дамоў ніколі не мяняліся. Пасля пажару 4 траўня 1895 г. на ўчастку №4-1 былі пабудаваны тры дамы.
У 1922 г. ўладальнік аднапавярховага дома па Пераца, 24 Давід Гелфінбейн будуе аднапавярховую з мезанінам устаўку паміж сваім домам і домам Выхалоўскага. У сярэдзіне 1930-х гг. Гелфінбейн надбудоўвае другі паверх над сваімі дамамі. Такім чынам, тры жылыя будынкі зліліся ў адзіны безаблічны аб'ём накрыты агульным двухсхільным дахам.
У 1940 г. жылыя дамы па вул. Пераца, 22 і вул. Пераца, 24 былі нацыяналізаваны згодна з пастановай Часовага ўпраўлення горада Брэста ад 22.10.1939 г. Пад час Вялікай Айчыннай выйны дамы былі прыстасаваны дзеля нужд вермахта. Пасля вайны афіцыйна жылыя дамы перададзены Гаркамгасу рашэннем гарадскага Савета працоўных дэпутатаў ад 31.10.1950 № 1193. У доме па вул. 17 Верасня, 22 было 4 кватэры, у доме № 24 – сем, усяго было 22 пакояў.
У 1971 г. жылыя дамы былі абсталяваны газам і вадаправодам, на 2 паверсе дома па вул. 17 Верасня, 24 былі ўсталяваны 2 ўнітаза. Уладальнам будынка ГПА ЖКГ ў 1984 г. былі зроблены перабудовы, пад час якіх у Бюро тэхнічнай інвентарызацыі былі зарэгістраваны гэтыя 2 будынка пад адным адрасам па вул. 17 Верасня, 22-24. Дамы па вуліцы 17 Верасня, 22 і 24 з таго часу існуюць як адзіны функцыянальна завязаны аб'ект.
У 1992 г. рашэннем Брэсцкага гарвыканкама ад 20.08.1992 г. № 494 будынкі перададзены АТ “Экспрэс-Сэрвіс”.
У 2000 г. новым уладальнікам дома была вызначана Рэдакцыя газеты “Брэсцкі кур’ер”, якая ў 2001 г. была рэарганізавана ў ТАА “Рэдакцыя газеты “Брэсцкі кур’ер”.