зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_29

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

к. ХІХ - пач. ХХ ст.

Апісанне

Трохпавярховы (трэці паверх надбудаваны паздней) будынак накрыты пакатым дахам. Галоўны фасад выходзіць на вугал вуліц Дзяржынскага і 17 верасня. Складаны ў плане будынак пабудаваны да першай сусветнай вайны. Будынак адносіцца да грамадзянскай  архітэктуры  позняга класіцызму. 

 У будынку знаходзілася гасцініца “Victoria” (упраўляючы Цукерман Абрам). У 1970 г. у будынку было 2 уладальніка - Гаркамгас 4/5 часткі і 1/5 - гарадскі аддзел культуры. У 1974 г. адбылася рэканструкцыя будынка.  Кожная кватэра была абсталявана асобным санвузлом. У будынку 4 увахода. Адзін з вугла галоўнага фасаду, дзе зараз знаходзіцца рамонт парасонаў, другі з фасаду па вуліцы 17 верасня цырульню «Нінэль», трэці з лесвіцы ў жылыя кватэры на другі і трэці паверхі і яшчэ адзін уваход запасны. У будынку былі дэмантаваны печы, праведзены газ і вадаправод.