зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_31

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. 17 Верасня, 33

Датаванне

к. ХІХ - пач. ХХ ст.

Апісанне

Будынак адносіцца да грамадзянскай архітэктуры позняга класіцызму, пабудаваны ўладальнікам Кранштадт Мордка-Лэйбай. У доме былі размешчаны аптэка, майстэрня А. Рамо, жылыя кватэры. Для ацяплення ў доме былі мураваныя печы абліцаваныя кафляй. Вадаправод і каналізацыя адсуднічалі. 

Уладальнікам жылога дома па рашэнню гарадскога Савета дэпутатаў № 1193 ад 31.10.1950 г. быў прызначаны Гаркамгас, потым пераіменаваны ў Гаржылкіраўніцтва. У 1980 г. выканана рэканструкцыя і перапланіроўка кватэр, пад час якой печы былі дэмантаваны і зроблена цэнтральнае ацяпленне, праведзен газ, колькасць кватэр зменьшылася на 1, у кожнай кватэры зроблена ванна. Цяпер у дому 4 кватэры на 10 пакояў: 2 кватэры - двухпакаёвыя , 2- трохпакаёвыя. Захаваўся 1 балкон на фасадзе.