Шыфр
112Е000002_32
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. 17 Верасня, 35
Датаванне
к. ХІХ - пач. ХХ ст.
Апісанне
Будынак адносіцца да грамадзянскай архітэктуры позняга класіцызму. Першым, дакладна высветленым уладальнікам будынка, з’ўляўся Пятрушка Янкель-Рубін. Рэканструкцыя будынка адбывалася не адзін раз. У 1924 годзе будынак выкарыстоўваўся не толькі як жыллё. На першым паверсе знаходзіліся дзве крамы «Szkło i porcelana» i «Szyby», на другім - жылыя пакоі.
Пасля Другой сусветнай вайны будынак выкарыстоўваўся толькі як жыллё. У 1980 годзе пасля вырабленай ўнутранай перапланіроўкі кожная кватэра была абсталявана асобным санвузлом. У будынку было дэмантавана пячное абсталяванне, праведзены газ i вадаправод.