Шыфр
112Е000002_33
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. 17 Верасня, 37
Датаванне
к. ХІХ - пач. ХХ ст.
Апісанне
Будынак быў пабудаваны ў канцы XIX - пачатку XX стагоддзя Ліпчыкам Абрамам. Дом быў адноўлены ў 1922 годзе. Праект, мяркуецца, быў зроблены па факту вядомым брэсцкім архітэктарам Мікалаем Сінкевічам і зацверджаны Магістратам Брэста-па-над-Бугам 7 мая 1923 года. У будынку змяшчаліся крама «Futra» Чвецкоўскага Гілмана і кабінет зубнога тэхніка Светліна Наўма. У будынку меўся адзіны скразны праезд ва ўнутраны дворык. Пад будынкам знаходзіўся падвал. Ацяпленне ажыццяўлялася праз мураваныя абліцаваныя кафляй печы. Пасля Другой сусветнай вайны будынак выкарыстоўваўся толькі як жыллё.
Рашэннем гарадскога Савета дэпутатаў № 1193 ад 31.10.1950 г. уладальнікам будынка быў вызначаны Гаркамгас. У цяперашні час у будынку знаходзяцца дзве аднапакаёвыя кватэры, адна двухпакаёвая i адна трохпакаёвая.