Шыфр
112Е000002_34
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1938 г.
Стыль
"Польскі" канструктывізм
Апісанне
Як і большасць аб’ектаў Юзафа Бараньскага, дом быў пабудаваны ў стылі функцыяналізму, які ўзнік пасля Першай сусветнай вайны і пашырыўся ў 1920-х - 1930-х гадах. Галоўным прынцыпам стыля быў закладзены лозунг архітіэктара Л. Салівіна - “форму вызначае функцыя”. Гэтаму рацыяналістычнаму накірунку характэрны: максімальная мэтазгоднасць планіровачных вырашэннняў і канструкцый, дакладная адпаведнасць будынка ягонаму прызначэнню, эканамічнасць будаўніцтва.
Знамянальна, што архітэктар праектаваў у Брэсце-над-Бугам галоўным чынам значныя будынкі, з якіх захаваліся: касцёл у імя Najświętszego Serca Pana Jezusa на Граеўцы (ДК Чыгуначнікаў), новы корпус Школы Тэхнічнай (будынак каледжа чыгуначнікаў), евангеліцка-аўгсбургская кірха (былы к/т “Змена”), гарадскі шпіталь (бальніца хуткай дапамогі), дом Яніны Урбановіч (швейная фабрыка імя Фаміна), будынак апекі Брэсцкай школьнай акругі (будынак філармоніі), гарадскі тэатр, будынак «Strzelnicy Małokalibrowej im. Marszalka Jozefa Piłsudskiego Okręgu Związku Strzeleckiego» (Леніна, 23), некалькі брэсцкіх жылых дамоў і асабнякоў. Напэўна, менавіта Бараньскі з’яўляецца аўтарам будынкаў брэсцкай турмы (фабрыка “Дынама”) і Будынка РАУС Ленінскага раёна ў Паўночным Гарадку.
Асаблівы почырк майстра лёгка ўлаўліваецца ва ўсіх ягоных пабудовах і вылучаецца з ліку будынкаў, якія пабудаваны па праекце другіх, часцяком больш пладавітых архітэктараў Брэста, працаваўшых у рацыяналістычным накірунку (М. Сінкевіч, Н. Катовіч, Б. Новак, С. Сідарчук, Б. Рымкевіч і інш.). Дом быў пабудаваны ў 1936 - 38 гг. Да таго архітэктар жыў па адрасе - вул. Генерала Бэма I. 20. Лёс архітэктара з верасня 1939 года невядомы. Будынак муніцыпалізаваны 2 студзеня 1940 года. Выкарыстоўваецца ў якасці жылого дома.