зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_35

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. Гогаля, 18

Датаванне

1937 г.

Стыль

"Польскі" канструктывізм

Апісанне

Асабняк на рагу вуліц Гогаля і Крупскай быў запраектаваны i пабудаваны вядомым брэсцкім архітэктарам-функцыяналістам Юзафам Бараньскім, як уласны дом. Акрамя таго, Бараньскі быў выкладчыкам малюнка, архітэктуры і начартальнай геаметрыі ў Школе Тэхнічнай імя Маршала Юзафа Пілсудскага, дзяржаўна-упаўнаважаны архітэктар, які меў асабістую гербавую пячатку (адзіны з архітэктараў міжваеннага горада) і права праектаваць аб’екты любой складанасці.

Галоўным прынцыпам стыля быў закладзены лозунг архітэктара Л.Салівіна - “форму вызначае функцыя”. Дом архітэктара ўяўляе сабою трохпавярховы мураваны кубападобны аб’ём з
нішай-паралелепіпедам на вуглу, выходзячым на скрыжаванне вуліц Гогаля і Крупскай. Будынак помнік т.зв. “польскага” канструктывізму, мае мемарыяльную каштоўнасць.

Асаблівы почырк майстра лёгка ўлоўліваецца ва ўсіх ягоных пабудовах і вылучаецца з ліку будынкаў, якія пабудаваны па праекце другіх, часцяком больш пладавітых архітэктараў Брэста, працаваўшых у рацыяналістычным накірунку (М. Сінкевіч, Н. Катовіч, Б. Новак, С. Сідарчук, Б. Рымкевіч і інш.). Будынак муніцыпалізаваны 2 студзеня 1940 года. Перапланаваны на 7 кватэрны жылы дом.