Шыфр
112Е000002_40
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. Дзяржынскага, 4
Датаванне
1908 г.
Апісанне
Будынак ўяўляе сабой П-падобны ў плане, аднапавярховы цагляны жылы дом, накрыты
вальмавым дахам, знаходзіўся на гістарычным участку № 19-3. Уладальнік у 1920-х-30-х гадах Розенбаўм Злата. У гэты перыяд квартал, у якім знаходзіцца будынак, абмяжоўвалі вуліцы: Уніі Любельскай (Леніна), Лістоўскага (Будзёнага), Зыгмунтоўская (К. Маркса), Крывая (Дзяржынскага). Планы міжваеннага перыяду ў дакументах магістрата Брэста-над-Бугам адсутнічаюць, так як будынак у гэты перыяд не перабудоўваўся i не рамантаваўся. У Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці выяўлена Прадпісанне тэхнічнага аддзела гарадской управы № Т. 7 / 135 ад 19 мая 1939 года, уладальніку ўчастка Розенбаўм Злаце прывесці дом і ўчастак у дастойны выгляд і хадайніцтва тэхнічнага аддзела Павятоваму старасце № Т.8/35 ад 20 ліпеня 1939 года, прыцягнуць гаспадыню да адміністрацыйнай адказнасці за невыкананне прадпісання.
2 студзеня 1940 года будынак муніціпалізаваны, як той, які мае плошчу больш за 100 м2. 30 кастрычніка 1950 года рашэннем гарсавета №1193 будынак перададзены на баланс Гаркамгаса.