Шыфр
112Е000002_44
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. Дзяржынскага, 19
Датаванне
2-я пал. XIX ст.
Апісанне
Будынак уяўляе сабой двухпавярховы, чатырохвугольны ў плане аб’ём накрыты вальмавым дахам. Участак быў забудаваны ў другой палове XIX ст. Існуючыя каменныя будынкі па вул. Дзяржынскага, 17 i 19 на 1895 г. былі аднапавярховымі, па вул. Дзяржынскага, 19/1 - двухпавярховымі. У 1912 г. новыя ўладальнікі ўчастка Шымель Фішалевіч Саўчыцкі і Самуіл Якаўлевіч Памеранец пабудавалі двухпавярховы флігель з захаду, скончыў цалкам фарміраванне замкнёнага ўнутранага дворыка. Пасля Першай сусветнай вайны ўсходні і заходні флігелі страчаны. Будынак муніцыпалізаваны 2 студзеня 1940 г., які меў плошчу больш за 100 м2.