зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_46

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. Дзяржынскага, 26

Датаванне

1896 - 1897 гг.

Апісанне

Будынак уяўляе сабой двухпавярховы чатырохвугольны ў плане аб’ём накрыты двухсхільным дахам. Па цэнтры фасада арачны скразны праезд ва ўнутраны дворык. Архітэктурная аздоба разнастайная: рэльефныя замковыя камяні, падваконны і міжпавярховы карнізы, архівольт. Будынак адносіцца да архітэктуры т.зв. “прамысловай готыкі” аб “цаглянаму стылю” часоў позняга класіцызму.

Існуючы сёння будынак па вул. Дзяржынскага, 26 быў пабудаваны па праекце інж. Г. Леонава па даручэнню гаспадара дзялкі Меера Беркавіча Левіна. Але па ходу будаўніцтва былі пароблены адхіленні ад праекта. Новы праект быў выкананы і зацверджаны па факту толькі ў 1910 г. Заказчыкам праекта быў Лейзар Мееравіч Гольдфарб, магчыма сын Меера Левіна. У міжваенны час будынак па-ранейшаму належыў Мейеру (згодна дакументаў магістрата) Левіну, адказны за прапіску Левін Херш. Будынак муніцыпалізаваны 2 студзеня 1940 г., як маючы плошчу больш за 100 м2. За ўвесь час свайго існавання будынак меў адзін нумар - 26.