зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_48

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. Дзяржынскага, 36

Датаванне

кан. ХІХ - пач. ХХ стст.

Апісанне

Першапачаткова будынак уяўляў сабой двухпавярховы Г-падобны ў плане аб’ём накрыты двухсхільным дахам. Пасля Другой сусветнай вайны да будынка былі дададзены прыбудовы. Па праекту канца 1920-х гадоў будынак павінен быў мець фасады ў стылістыцы т.зв. “палескага стылю Катовіча” - класіцыстыруючага канструктывізма. Вынікі натурных вышукаў дазваляюць зрабіць выснову, што будынак пабудаваны ў канцы XIX - пач. XX ст. як аднапавярховы з мезанінам, а ў 1929 годзе реканструяваны. Згодна праекта, кожная сям’я мела пяціпакаёвую кватэру, якая складалася з прыёмнай, кабінета, кухні, сталовай, гасцінай і спальні, лазенкі і туалета, службовага памяшкання. Будынак адносіцца да атынкаванай архітэктуры т. зв. “прамысловай готыкі” або “цаглянаму стылю” часоў позняга класіцызму.