зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_49

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. Дзяржынскага, 38

Датаванне

1929 - 1930 гг.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Будынак уяўляе сабой двухпавярховы трапецападобны ў плане аб'ём, накрыты двухсхільным дахам. З’яўляецца помнікам грамадскай архітэктуры з рысамі класіцызма, для якога характэрны спакойныя прамавугольныя формы, гладкія сцены і стрыманы дэкор.

У 1929 годзе на ўчастке №10-3 пабудаваны дом для двух сямей дактароў: сужонцаў С. Х. Іоффе і сужонцаў M. і С. Грынберг па праекце архітэктара Саламона Грынберга. Згодна з праектам, кожная сям’я мела пяціпакаёвую кватэру, якая складалася з прыёмнай, кабінета, кухні, сталовай, гасцінай і спальні, ванны і туалета, а таксама службовага памяшкання.

Будынак муніцыпалізаваны 2 студзеня 1940 г., як маючы плошчу больш за 100 м2.