зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_5

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. Будзённага, 12

Датаванне

к. ХІХ - п. ХХ ст.

Стыль

Рысы позняга класіцызму

Апісанне

Будынак уяўляе сабой двухпавярховы слаба выражаны Г-падобны ў плане аб'ём накрыты вальмавым дахам. Сцены рытмічна прарэзаны высокімі прамавугольнымі вокнамі.

Будынак пабудаваны на рубяжы XIX - XX стагоддзяў. Першапачатковыя ўладальнікі не ўстаноўлены. У канцы 1920-х гадоў будынак выкарыстоўваўся як лазня. У 1934 годзе ўласнікі ўчасткаў № 3 і 4 заказваюць праект рэканструкцыі ўчасткаў. Праектам прадугледжвалася надбудова другога паверха над лазняй і прыбудова лесвічнай клеткі ў сярэдзіне заходняга фасада, мадэрнізацыя памяшкання паравога катла, знос драўляных будынкаў на ўчастку № 3 і хлява на ўчастку № 4. 

У 1936 годзе новы гаспадар будынка Б. Ферэнц заказвае новы праект рэканструкцыі будынка. Аднак, 17 верасня 1939 г. Чырвоная Армія ўвайшла на тэрыторыю Заходняй Беларусі. Адбылося ўз'яднанне Беларусі.

Зімой 1940 г. будынак лазні быў нацыяналізаваны. 

Падчас нямецкай акупацыі лазня працавала без выхадных, абслугоўваючы нямецкіх вайскоўцаў. Два дні на тыдзень з 8 да 18 гадзін абслугоўваліся мясцовыя жыхары. Адно наведванне каштавала 2 савецкіх рубля або 25 пфенігаў.

У цяперашні час будынак выкарыстоўваецца як вучэбны корпус філіяла УА БрДТУ «Політэхнічны каледж».