Шыфр
112Е000002_50
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. Дзяржынскага, 39
Датаванне
к. XIX- пач. XX ст.
Апісанне
Будынак уяўляе сабой двухпавярховы Г-падобны ў плане аб'ём. Працягласць фасада па цяперашнім вул. Савецкай - 10.2 м + 4,48 (прыбудова), па вул. Дзяржынскага - 21,9 м.
Будынак размяшчаўся ў квартале № 6 у паўднёвай частцы горада, які быў падзелены на 16 участкаў. Квартал абмяжоўвалі вуліцы: Паліцэйская (Савецкая), Шасэйная, пазней пр. Аляксандра I (пр. Машэрава), Крывая (Дзяржынскага), Доўгая (Куйбышава). Будынак размяшчаўся на 12 участку, на скрыжаванні вуліц Паліцэйская і Крывая. На сённяшні дзень не ўстаноўлены ні дата будаўніцтва, ні першапачатковыя гаспадары будынка. Першым дакументальна ўстаноўленым уладальнікам дома № 39 па вул. Дзяржынскага (вул. Дамброўскага, 100 (94), вугал Крывой, 55 (53), пасля I Сусветнай вайны з'яўляецца Шыя Ёсель Гольд, які з'яўляўся ўладальнікам “зарэгістраванай фірмы па продажы разнастайных тавараў у краі і за мяжой”. Участкам № 12 валодаў сумесна з братам Мордшэ.
Будынак нацыяналізаваны 2 студзеня 1940 г. У гады Другой Сусветнай вайны і апошняга часу выкарыстоўваўся пад жыллё. Будынак належыў Гаркамгасу. З 1992 года большасць кватэр была прыватызавана.