Шыфр
112Е000002_53
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1953 г.
Апісанне
Афіцыйна двухпавярховы жылы дом уведзены ў эксплуатацыю рашэннем Брэсцкага гарвыканкама ў 1953 г. У 1967 і 1976 гг. былі выкананы рэканструкцыі, у выніку якіх былі праведзены вадаправод, каналізацыя, газ, дэмантаваны печы і ўстаноўлена цэнтральнае ацяпленне. У 1997 г. здзейснена перапланіроўка памяшканняў. У 2014 г. быў выкананы капітальны рамонт даху.
Будынак уяўляе сабой прамавугольны ў плане двухпавярховы мураваны аб’ём, накрыты вальмавым дахам. Галоўны фасад з вул. Камсамольскай ўпрыгожаны двума пяціграннымі эркерамі. Два ўвахода ў будынак з 2 лесвіцамі і лесвічнымі клеткамі размешчаны з дваровага фасада дома. Галоўны фасад патынкаваны, пластыка стрыманая. Фасад не быў зменены ў выніку рамонтаў і захаваўся ў аўтэнтычным выглядзе. Захаваліся аўтэнтычныя вокны з арыгінальнай фурнітурай.