Шыфр
112Е000002_54
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. Камсамольская, 30
Датаванне
канец ХІХ ст.
Стыль
Цагляны стыль
Апісанне
Будынак уяўляе сабой прамавугольны ў плане двухпавярховы цагляны аб’ём з сіметрычным фасадам, які накрыты двухсхільным дахам.
2 студзеня 1940 г. будынак быў нацыяналізаваны. Выкарыстоўваўся як адміністрацыйны.
Рашэннем Брэсцкага гарвыканкама ад 10.08.1954 № 873 уладальнікам будынка быў вызначаны Гаркамгас, зараз КУП “ЖРЭУ г. Брэста”.
У 1976 г. выканана рэканструкцыя і капітальны рамонт дома, праведзены вадаправод, каналізацыя, газ, цэнтральнае ацяпленне, ў 8 кватэрах устаноўлены ванны, туалеты. У 2000-х гадах дэмантаваны печы ў некаторых кватэрах, пафарбаваны дваровы фасад. Зараз у доме 8 кватэр на 20 пакояў: 4-двухпакаёвыя, 4-трохпакаёвыя кватэры.